Архив

ТЭРМІНАТАР 2
23 мая 2019
ТЭРМІНАТАР 2: постер
ТЭРМІНАТАР 2
Стужка расказвае пра супрацьстаянне чалавека і машыны, якое цягнецца дзесяцігоддзі. Сын галоўнай гераіні Сары Конар, Джон Конар, абраны стаць лідарам людзей у іх барацьбе з кібаргамі. Госць з пастапакаліптычнай будучыні, непаражальны тэрмінатар новай мадэлі, мае намер перашкодзіць планам Джона і знішчыць яго. На дапамогу герою прыходзіць перапраграмаваны супрацівам Тэрмінатар старога пакалення. Металічныя забойцы ўступаюць у смяротны бой, і толькі ад яе фінала залежыць лёс чалавецтва.
Упершыню ў гісторыі ў пракат выходзіць 3D фільм па-беларуску: гэта легендарны «Тэрмінатар-2»!

Прэм’ерны паказ «Тэрмінатара-2» па-беларуску адбудзецца 23 мая ў velcom cinema. А 24-26 мая адбудуцца дадатковыя паказы. Культавае кіно агучана на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom | A1.

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.
Область
Город
Кинотеатр
 
1 Минск MOOON в ТЦ Dana Mall
OK